„Праз межы” з дапамогай інтэрнэт-партала
’’Праз межы’’ – на інтэрнэт-партале пад такой назвай працуюць прадстаўнікі берасцейскага грамадскага аб’яднання ’’Агра-экатур’’. Праект рэалізуецца на працягу аднаго года пры падтрымцы партнёраў з Люблінскага ваяводства, што ў Польшчы, і з Валынскай вобласці, што ва Украіне, – распавяла старшыня арганізацыі ’’Агра-экатур’’ Ніна Карпінчык:
– Кожны можа зайсці на гэты сайт і знайсці вельмі добрую інфармацыю. На картах будуць нанесеныя аб’екты турызму, аховы здароўя, энэргетыкі, заказнікі, музеі, бальніцы. Вельмі вялікая вобласць дзе можна прымяніць гэты геапартал. Ён можа развівацца.
Сайт стартуе ў лістападзе гэтага года. Асноўнай мэтай сайту стане адлюстраванне жыцця памежнага рэгіёну.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота crimealand.info