27 верасня – Сусветны дзень турызму



Сёння Сусветны дзень турызму. У апошнія два гады гэтая галіна церпіць заняпад больш за ўсе астатнія. Ва ўмовах пандэміі і вайны ва Украіне беларуская турыстычная індустрыя паспрабавала перайсці на ўнутраны напрамак.

Фота: mazyr.by

Але, па словах намесніцы старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяны Хвагінай, праблемы з развіццём унутранага турызму істотныя і перадусім яны крыюцца ў адсутнасці ў рэгіёнах дасведчаных, ініцыятыўных людзей:

-Трэба адзначыць, што ўнутраны турызм у нас зараз, як і ўсялякі турызм ў Беларусі, вельмі-вельмі слабенькі. Ён кульгае на чатыры нагі. Мы працуем і з абмежаванымі рэсурсамі, і з абмежаванымі кадрамі экскурсаводаў. І вось прыходзяць новыя кадры. Мы вельмі радыя таму, што яны прыходзяць. А найбольш і найчасцей яны прыходзяць у сталіцу. Рэгіёны ў нас даволі лысыя, і даволі слабыя.

Суразмоўца дадае, што айчынную турыстычную галіну ў цэлым чакае моцная перабудова, бо ранейшыя рэсурсы і магчымасці не адпавядаюць сённяшнім рэалям.

Беларускае Радыё Рацыя