300 легкавікоў стаяць на мяжы з Польшчай у Берасці



300 легкавікоў стаяць на мяжы з Польшчай у Берасьці пасля закрыцця пункту пераходу ў Баброўніках. Такую лічбу дае памежны камітэт Беларусі ранкам 13 лютага.

З польскага боку мяжы чэргаў няма.

На беларуска-літоўскай мяжы чакаюць 125 легкавых аўтамабіляў, больш за ўсё ў Прывалцы – 50 машын і ў Беняконях – 40.