330 спроб нелегальнага перасячэння беларуска-польскай граніцы за два дні
За мінулыя выходныя (23-25 чэрвеня) супрацоўнікі Падляшскага аддзялення памежнай аховы выявілі 330 спроб нелегальнага перасячэння беларуска-польскай граніцы. Дзясяткі людзей былі заўважаныя непасрэдна на лініі дзяржаўнай граніцы, яшчэ да пераадолення тэхнічнага загароды.

— Больш за ўсё — 157 чалавек, якія нелегальна перайшлі граніцу ў Польшчу, выяўлена ў нядзелю. У суботу было зафіксавана 93 выпадкі, звязаныя з нелегальнай міграцыяй, у мінулую пятніцу — 80. Яшчэ 74 чалавекі, пабачыўшы польскія патрулі, адышлі ў Беларусь, – сказала Катажына Здановіч з Падляшскага аддзялення памежнай аховы.
Каб трапіць у Польшчу, мігранты па-ранейшаму карыстаюцца шляхамі, якія вядуць праз памежныя рэкі. З пачатку года польска-беларускую граніцу спрабавалі нелегальна перасекчы людзі з 47 краін.
