390 мігрантаў у менскім аэрапорце чакаюць рэйса ў Ірак
390 мігрантаў у менскім аэрапорце чакаюць эвакуацыйнага рэйса ў Ірак. Сярод пасажыраў, якія адправяцца назад у Ірак, 53 дзіцяці. Нацыянальны аэрапорт паведаміў, што ўсе мігранты знаходзяцца ў цёплых умовах і атрымліваюць харчаванне на тэрыторыі аэрапорта. Праводзіцца дэзынфекцыя памяшканняў.

Апошні вывазны рэйс з Беларусі папярэдне запланаваны на чацвер, 2 снежня. У папярэднія дні авіякампанія Iraqi Airways і Нацыянальны аэрапорт “Мінск” адмянілі некалькі вывазных рэйсаў і патлумачылі гэта жаданнем сабраць больш людзей у палёт.
Агулам тэрыторыю Беларусі пакінулі ўжо каля 1,5 тысячы мігрантаў, якія па беларускіх турыстычных візах прыбылі ў краіну і намагаліся прабіцца ў Заходнюю Еўропу.
Беларускае Радыё Рацыя
