42 замежнікі спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу і Латвію
15 гадоў таму
За мінулыя суткі 42 замежнікі спрабавалі незаконна трапіць у краіны ЕЗ з боку Беларусі. У Польшчу мелі намер трапіць 26 грамадзян Афганістана і Індыі. Пры выглядзе польскіх патрулёў 17 чалавек вярнуліся на беларускі бок.

Інцыдэнты адбыліся на ўчастках Дубічы-Царкоўныя і Мельнік, паведамляе Пагранслужба Польшчы.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 16 чалавек, на літоўска-беларускай незаконных перасячэннях не зафіксавана.
