430 гадоў слонімскаму гербу
4 студзеня 1591 года па хадайніцтве Льва Сапегі каралём Жыгімонтам III быў нададзены герб Слоніму: на блакітным шчыце залаты леў стаіць на задніх лапах і трымае сярэбраную стралу ў выглядзе падвойнага крыжа.
Герб быў зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 мая 1998 года пад нумарам 13.
14 лістапада 2014 года ў Слоніме каля мясцовага райвыканкама быў адкрыты знак “Герб горада”. А сёлета 4 студзеня слонімскаму гербу спаўняецца 430 гадоў.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя