5 бараў Уроцлава, пра якія варта ведаць



Якія бары часцей за ўсё наведваюць жыхары Уроцлава? Сёння мы запрапануем вам падборку з 5 лепшых бараў горада, дзе ў дадатак да добрых напояў можна атрымаць асалоду інакш.

Schody donikąd (Plac Solny 13)

Гэты бар прыцягне вас сваёй непаўторнай атмасферай: нестандартным і цікавым дэкорам, музыкай на кожны густ.

Усю атмасферу ў бары дапаўняе ўнікальная музыка: у пачатку дня далікатныя гукі джаза, лаўнжа, а ўвечары крыху больш за імпульсіўныя музычныя матывы: соўл, фанк, джаз. Выдатна падыходзіць для адпачынку пасля цяжкага працоўнага тыдня, ці для перапынку на каву падчас працы.

Coctail Bar Max & Dom Whisky (Rzeźnicza 28-31)

Гэты бар робіць моцнае ўражанне з моманту ўваходу. Інтэр’ер утульны, вельмі інтымны.

Найлепш падыходзіць для рамантычных сустрэч.

Szklarnia Coctail Bar (Ofiar Oświęcimskich 19)

Увечары выходнога дня гэтае месца апраўдае ўсе чаканні.

У бары гучыць выдатная музыка, гаспадары прапануюць піць асвяжальныя напоі і атрымліваць асалоду ад асаблівай атмасферы. Выдатнае месца для доўгіх сустрэч з сябрамі.

Nietota (ul. Kazimierza Wielkiego 50)

Харызматычнае месца, вядомае ва ўсім Уроцлаве. У бары можна паслухаць жывую музыку, кожны вечар праходзяць цікавыя канцэрты і стэндапы.

Над інтэрʼерам працаваў вядомы ўроцлаўскі сцэнограф Міхал Хрысулідзіс. Ідэальнае месца для кагосьці, хто любіць шумныя пасядзелкі сярод людзей

Casa de la musica (Rynek 11/12)

У самым сэрцы Вроцлава вы апынецеся ў бары, які наблізіць вас да кубінскага стылю.

Гэта ідэальнае месца для ўсіх, хто хоча пазнаёміцца ці палюбіць лацінаамерыканскія рытмы, кубінскія цыгары і найсмачныя трапічныя напоі з свежай садавіны. 

Фота: прамацыйныя старонкі бараў

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя