“7 крыніц”
“Сем крыніц” – адна з турыстычных цікавостак на Родасе. Гэта даволі маляўнічае месца. Тут можна пабачыць прыгожыя краявіды, палюбавацца на птушак-вартаўнікоў мясцовага паркінга ды проста адпачыць. [Not a valid template]
Але самым прыцягальным пунктам турыстычнай пабыўкі ў гэтым месцы з’яўляецца загадкавы тунэль з крынічнай вадой. Ён такі вузкі, што туды можа змясціцца толькі адзін дарослы чалавек. Даўжыня тунэля каля 200 метраў. І ён не асвятляецца. Толькі ў сярэдзіне ёсць вентыляцыйная шахта глыбінёй 13 метраў ад паверхні зямлі, праз якую ў тунэль пранікае дзённае святло. Кожны ахвотны можа прайсці праз яго па шчыкалатку ў вадзе, якая збіраецца тут з сямі крыніц, а пасля ўпадае ў раку Лутаніс. Адсюль і назва тунэля – “Сем крыніц”.
[Not a valid template]
Паводле легенды, калі прайсці праз тунэль па ўсёй яго даўжыні, то можна стаць маладзейшым на 7 гадоў і ачысціцца ад 7 грахоў. Ці так гэта? Варта паспрабаваць ды праверыць:)
Іна Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі