98 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу
Яшчэ 98 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. 20 чалавек падышлі да памежнай загароды і адышлі на тэрыторыю Беларусі.
Супрацоўнікі памежнай службы затрымалі чатырох украінцаў, якія перавозілі 13 чалавек з Егіпта, Судана і Сірыі. Усяго сёлета Памежная служба затрымала 270 чалавек, якія дапамагалі нелегальным мігрантам.
Беларускае Радыё Рацыя