99 мігрантаў спрабавалі парушыць мяжу ЕЗ з боку Беларусі
За мінулыя суткі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі спрабавалі трапіць 93 замежнікі. Сярод іх – грамадзяне Шры-Ланкі і Эфіопіі, з якіх 16 чалавек пры з’яўленні польскіх патрулёў вярнуліся на беларускую тэрыторыю.

На ўчастку Пласка 13 грамадзян Конга, Малі, Сенегала і Судана пераправіліся праз прыгранічную раку Валкушанка. За дапамогу затрыманы грамадзяне Польшчы, Таджыкістана і Кыргызстана.
На латвійска-беларускай мяжы затрымана 4 чалавекі, на літоўска-беларускай – 2.
