Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 44 раёнах Беларусі
Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 44 раёнах Беларусі, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле інфармацыі на 1 траўня, абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі 21 раёна Менскай вобласці, 15 — Берасцейскай, 7 — Гомельскай і 1 — Гарадзенскай.
На сайце ведамства актуалізуецца інтэрактыўная карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. Кожны жадаючы можа ў любы момант адсачыць сітуацыю. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму дадзеныя могуць мяняцца на працягу дня.
