Абноўлены спіс лабараторый, якія робяць ПЦР-тэсты на COVID-19



Міністэрства аховы здароўя актуалізавала на сваім сайце пералік арганізацый, якія маюць права правядзення платных ПЦР-даследаванняў на SARS-CoV-2 для грамадзян, што выязджаюць за межы Беларусі. Вынікі выдаюцца на рускай і англійскай мовах.

Прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя звяртае ўвагу на тое, што з 15 красавіка 2021 года ўступіла ў сілу Пастанова галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расейскай Федэрацыі №12. У адпаведнасці з гэтым дакументам грамадзяне дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, якія ўязджаюць у Расею з Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь і Кіргізскай Рэспублікі, павінны ў абавязковым парадку пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку даследавання на COVID-19 метадам ПЦР з выкарыстаннем мабільнага прыкладання «Падарожнічаю без COVID-19».

У сувязі з тым, што не ўсе ўстановы ўключаны ў дадатак – будзьце ўважлівыя пры выбары лабараторыі для правядзення ПЦР-тэставання на выезд у Расейскую Федэрацыю.

Поўны спіс лабараторый, якія праводзяць ПЦР-даследаванні глядзіце тут.

budzma.by