Ад сёння, 1 ліпеня, у Берасцейскай вобласці ўводзіцца збор за перасячэнне мяжы
З сённяшняга дня, 1 ліпеня, у Берасцейскай вобласці ўводзіцца збор за перасячэнне мяжы. Памер збору складае базавую велічыню, 29 рублёў, за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў. Такое рашэнне было прынята яшчэ 24 траўня. Дзейнічаць яно будзе да 1 студзеня 2023 года. Нагадаем, што з 1 чэрвеня збор за перасячэнне мяжы пачалі спаганяць у Гомельскай і Гарадзенскай абласцях. Грошы маюць пайсці на змаганне з каронавірусам.
Таксама ад сёння і па першага кастрычніка ў пункце пропуску “Новая Гута” на беларуска-ўкраінскай мяжы пройдзе эксперымент па абавязковай дэзынфекцыі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі і за яе межамі. Дэзынфекцыя платная. Без яе правядзення праз мяжу не прапусцяць.
Беларускае Радыё Рацыя