Адбылося ўрачыстае адкрыццё Паўночнай вежы Гальшанскага замка



Учора, 6 траўня, адбылося ўрачыстае адкрыццё Паўночнай вежы Гальшанскага замка і турыстычна-інфармацыйнага цэнтра пры ім, паведамляюць Сцежкі Беларусі.

Падзея важная, так як ужо амаль 40 гадоў прайшло з верасня 1980-га, калі навукоўцы з Навукова-даследчага праектнага бюро Спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў пры Мінкультуры БССР правялі папярэднія работы на замку, якія выліліся ў архітэктурна-археалагічныя даследаванні помніка архітэктуры ў 1981-1983 гг. У той час былі толькі мары пра будучыню славутага замка.

І хоць вынік і выглядае неадназначна, але добра, што кансервацыя будынка пачалася.

Фота: Ігар Чарняўскі