Адкарэктаваны спіс краін, па вяртанні з якіх патрэбна самаізаляцыя
Міністэрства аховы здароўя адкарэктавала пералік краін, у якіх рэгіструецца высокае захворванне на COVID-19, і па вяртанні з якіх грамадзяне Беларусі павінны адседзець 10 дзён на самаізаляцыі.
Са спісу выключаныя 4 краіны: Азербайджан, Грузія, Кыргызстан і Каралеўства Марока. Па вяртанні з іх каранцін цяпер не патрэбны.
Адначасова ў пералік уключаны тры дзяржавы: гэта Фінляндыя, Куба і Малайзія, паведамляецца на сайце ведамства.
Беларускае Радыё Рацыя