Адмяняць абмежаванні на выезд і ўезд у Беларусь наземным транспартам не плануюць
Адмяняць абмежаванні на выезд з Беларусі наземным транспартам (як і на ўезд) улады ў бліжэйшы час не маюць намеру. Гэта вынікае з адказу Міністэрства аховы здароўя жыхарцы Менска на яе зварот, перадае Tut. by.
Таксама ў ведамстве нагадалі, што абмежаванні па выездзе не распаўсюджваюцца на паветраны транспарт, дзе «больш нізкая верагоднасць распаўсюджвання COVID-19».
Нагадаем, што больш за 2300 чалавек падпісаліся пад петыцыяй з патрабаваннем зняць абмежаванні, якія дзейнічаюць у наземных пунктах пропуску на выезд з Беларусі. Тады Міністэрства здароўя адказала, што пастанова Саўміна, якая абмяжоўвае ўезд і выезд з краіны, «была прынятая з улікам рэкамендацый Сусветнай арганізацыі здароўя, а таксама міжнароднага досведу краін, у тым ліку тых, дзе сітуацыя з COVID-19 стабілізавалася».
Фота: varjag.net