Аднаўляецца рух аўтобуса па маршруце Берасце-Беласток
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ААТ «Брэсцкі аўтобусны парк». З-за пэўных бюракратычных чыннікаў дзяржаўныя беларускія перавозчыкі прыпынілі спалучэнне па гэтым міжнародным накірунку яшчэ 1 жніўня 2019 года. Цяпер рух зноў аднаўляецца:
– Кіраўніцтва берасцейскага аўтобуснага парку паведамляе, што з 3 ліпеня 2020 года аднаўляецца рух аўтобусаў па міжнароднаму рэгулярнаму маршруце Берасце – Беласток – Берасце. Адпраўленне ад аўтавакзала горада Берасце ў 5.00 па мясцовым часе. А ад аўтавакзала горада Беласток у 12.40 па мясцовым часе. Па панядзелках і пятніцах. З раскладу руху аўтобуса ў зваротным кірунку Беласток – Берасце выключаецца астановачны пункт Бельск-Падляшскі.
Беларускае Радыё Рацыя