Аднавілі рух аўтобусаў „Гародня-Варшава”



З 28 лістапада аўтапарк Гародні аднаўляе рух па міжнародным маршруце „Гародня – Варшава”, паведамляе перавозчык.

Аўтобусы будуць адпраўляцца з аўтавакзалу па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях.

Летась у снежні выезд праз наземныя пункты пропуску на агульных падставах спынілі на неабмежаваны час, за выключэннем асобных катэгорый. Тады ўлады патлумачылі гэта „распаўсюдам пандэміі каронавірусу”.

Пры гэтым перамяшчэнне паветраным транспартам не абмяжоўвалі.