Аднавіў працу пункт пропуску „Відзы” на мяжы з Літвой
У беларускім пункце пропуску „Відзы” (Браслаўскі раён Віцебскай вобласці) на мяжы з Літвой (з літоўскага боку — „Твярачус”) з 17 красавіка зноў ажыццяўляюцца мытныя аперацыі, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.
„У сувязі з паступленнем ад літоўскага боку ноты аб гатоўнасці здзяйсняць мытныя аперацыі ў пункце пропуску „Твярачус” (з беларускага боку — „Відзы”) і дасягнутымі з мытнай службай Літоўскай Рэспублікі дамоўленасцямі інфармуем пра пачатак ажыццяўлення з 09.00 17 красавіка 2021 года мытных аперацый у пункце пропуску „Відзы”, — гаворыцца ў паведамленні.
У адпаведнасці з усталяванай спецыялізацыяй пункта пропуску мытныя аперацыі будуць ажыццяўляцца ў дачыненні да парожніх грузавых транспартных сродкаў, легкавых транспартных сродкаў незалежна ад дзяржавы іх рэгістрацыі, а таксама ў дачыненні да тавараў для асабістага карыстання.
Фота: facebook.com/CustomsRB
