Адноўлены бязвізавы рэжым
Пасля таго, як з трэцяга красавіка Беларусь зняла ўсе абмежаванні на выезд з краіны, уведзеныя афіцыйна ў сувязі з пандэміяй каронавіруса, таксама аднавіўся і бязвізавы рэжым. Хоць пра гэта асабліва не паведамлялася.
Ён дазваляе іншаземцам на ранейшых прынцыпах уязджаць у Беларусь, аформіўшы толькі пропуск (гэта можна зрабіць праз інтэрнэт) і набыўшы страхоўку (гэта можна зрабіць непасрэдна на граніцы).
Пры ўездзе іншаземцы павінны мець пры сабе сертыфікат аб вакцынацыі, або перад паездкай зрабіць тэст на каронавірус.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Shutterstock / Fotodom