Адновім былую славу “Паўночных Афінаў”?
Музей-сядзіба М. К. Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна актыўна працуе з 25 верасня 2015 года, калі маёнтак урачыста прымаў гасцей з нагоды 250-гадовага юбілею князя.
Спачатку была прэзентавана музычная зала з шыкоўным італьянскім раялем, потым – музейная экспазіцыя палаца. Працуе аранжэрэя і кавярня: можна завітаць на чарговую мастацкую выставу або сагрэцца гарачай кавай ці гарбатай. Залеская сядзіба прымае да 25 тысяч турыстаў з Беларусі, Расеі, Польшчы і Літвы штогод.
Анамальна цёплая зіма дае шанец будаўнікам скончыць аднаўленчыя працы ў парку побач з возерам. Ідзе чарговы этап рэстаўрацыі – праект “Рэканструкцыя з рэстаўрацыяй сажалкі і гідратэхнічнага абсталявання ансамбля былога палаца Агінскіх у аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна”.
[Not a valid template]
Дар’я Ліс, Беларускае Радыё Рацыя, Смаргонскі раён
Фота аўтара