Адпачынак падчас зімовых святаў на Берасцейшчыне
Куды варта накіравацца на адпачынак у часе зімовых святаў на Берасцейшчыне? Як зрабіць сваю вандроўку бюджэтнай? Якія месцы зараз могуць стаць самымі прываблівымі? Ці захаваецца актуальнасць лакальнага турызму па завяршэнні эпідэміі? Адказы на такія пытанні шукаў вандроўнік, прадстаўнік крамы Symbal.by Герман Вярцінскі:
– Зараз, у прынцыпе, у трэндзе – адкрываць для сябе Беларусь, пазнаваць родны край, што беларусы добра робяць яшчэ з траўня, красавіка. А такі самы апошні трэнд для Гародні, для Берасця — гэта Шчучыншчына, канешне, усе зараз едуць туды. У першую чаргу ў сядзібу ў Жалудку, касцёл у Паланечцы, і вось зараз гэты накірунак папулярны пасля хвалі мемаў, як і распаўсюду песні. Таму, калі зараз казаць пра трэнды, то ў трэндзе Шчучыншчына…
Герман Вярцінскі звярнуў увагу, што лакальныя вандроўкі апошнім часам сталі надзвычай папулярнымі. Не выключана, што такая зацікаўленасць роднымі мясцінамі можа захавацца і цягам наступнага году.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя