Адукацыйныя семінары для ўладальнікаў аграсядзібаў



Адукацыйныя семінары, прысвечаныя культурнаму складніку агра- ды экатурызму для ўладароў аграсядзібаў, экскурсаводаў і рамеснікаў, правялі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’ на Берасцейшчыне. Удзельнікаў мерапрыемстваў пазнаёмілі з традыцыйнай разьбой па дрэве, і з выкарыстаннем на практыцы дрэва ў аздабленні дамоў беларускімі арнаментамі. Кажа адзін з арганізатараў семінараў Дзяніс Табуноў:

– З аднаго боку, гэта дапамагае зрабіць прафесію людзей, якія спрабуюць зарабіць экатурызмам больш аўтэнтычнай, больш атмасфернай, і якая адпавядала б рэгіёну. З другога боку, гэта спрыяе развіццю і падтрыманню традыцыйнай культуры. Гэта можа быць адаптацыя народных песень, яны нават могуць быць асучасненыя. Гэта можа быць уключэнне ў тую ж разьбу па дрэве традыцыйных арнаментаў, традыцыйных элементаў, традыцыйных сюжэтаў.

Як адзначыў Дзяніс Табуноў, такім чынам адукацыйныя сустрэчы стымулююць падтрымку нацыйнальнай культуры і памяці пра яе. Мерапрыемства адбылося ў рамках праграмы USAID ’’Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё’’ ПРААН.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота generation.by