Адзін з самых глыбокіх кар’ераў у Беларусі зноў адкрылі для турыстаў
Найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па распрацоўцы горных парод „Граніт” аб’явіла аб тым, што зноў адкрыта для турыстаў і гасцей горада Мікашэвічы – цяпер жадаючыя могуць наведаць адзін з самых глыбокіх кар’ераў у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі.
Трапіць з экскурсіяй на месца распрацоўкі граніту можна будзе з 18 ліпеня. Гранітны кар’ер каля Мішэвічаў пачалі распрацоўваць у 1973 годзе, за мінулыя дзесяцігоддзі ён дасягнуў каласальных памераў (1860 метраў у шырыню, амаль тры кіламетры ў даўжыню) і глыбіні ў 135 метраў, «апусціўшыся» ніжэй за ўзровень мора. Вонкава кар’ер нагадвае велізарны амфітэатр.
Менавіта здабычы граніту абавязаны сваім з’яўленнем Мікашэвічы. Да 2005 года гэта быў працоўны пасёлак, а затым ён атрымаў статус горада (у Беларусі пакуль гэта адзіны такі выпадак).
Беларускае Радыё Рацыя