Аэрапорт Алматы спыніў працу
Агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла пра спыненне працы аэрапорту Алматы. Раней казахскі інфармацыйны партал orda.kz са спасылкай на відавочцаў паведаміў пра захоп аэрапорту пратэстоўцамі.
«Увесь дзень пасажырам казалі, што войска абараняе аэрапорт, самалёты лятаюць у штатным рэжыме, а рэгістрацыя ішла ў ручным рэжыме. Цяпер у службе бясьпекі аэрапорту нам сказалі: «Прабачце, аэрапорт захоплены. Рэйсаў сёньня ня будзе», — расказаў блогер Алішэр Елікбаеў карэспандэнту Orda.kz. Алішэр Елікбаеў застаецца ў гатэлі каля аэрапорту.
Расейская авіякампанія «Аэрофлот» скасавала вечаровы рэйс 5 студзеня па маршруце Масква — Алматы, піша «Медуза».