Air China аднаўляе палёты ў Менск з 1 ліпеня



Кітайская авіякампанія Air China аднаўляе палёты ў Менск з 1 ліпеня. Пра гэта паведаміла прэс-служба сталічнага аэрапорта. Кампанія не лятала ў беларускую сталіцу з 25 сакавіка.

Рэйсы з Менска ў Кітай будуць выконвацца па пятніцах на самалёце Airbus A-330. Самалёт будзе прылятаць у Менску ў 17:25, а вылятаць у Кітай 19:35.