«Ахова птушак Бацькаўшчыны» аб’явіла птушку 2022 году ў Беларусі
Ёй стала белая сініца, або князёк — невялікая пеўчая птушка жыве ў Беларусі толькі на Палессі і ўключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Нацыянальную кампанію «Птушка году» АПБ праводзіць з 2000 году, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікіх птушак Беларусі іх праблемаў і неабходнасьці захавання тых месцаў, дзе яны жывуць. Цягам году арнітолагі будуць адлоўліваць і пазначаць белых сініц каляровымі кольцамі. Паназіраць за працэсам кальцавання можна будзе ў Тураве на першай у Беларусі станцыі кальцавання.
Фота: Андрэя Шэўчыка