Акцыі салідарнасці ў Італіі могуць перайсці ў анлайн



Толькі 30-ць асобаў адначасова могуць збірацца на акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Італіі.

Прычына — абмежаванні ў сувязі з другой хваляй каронавірусу. Але мерапрыемствы будуць ладзіцца да таго часу, пакуль на радзіме не спыніцца гвалт і не пройдуць новыя выбары, распавёў беларус Максім Віталіевіч:

– Ёсць канешне абмежаванне, бо трэба трымаць дыстанцыю, усё гэта робіцца. Паліцыя сочыць за тым, каб усё праходзіла ў межах закона. Мы трымаем адлегласць, дыстанцыю, усе ў масках абсалютна. Адзінае, што нельга збірацца, здаецца больш за 30 чалавек.

Максім Віталевіч таксама не выключае, што на час зімы, калі сітуацыя з каронавірусам пагоршыцца, то акцыі будуць праходзіць у анлайн-фармаце.

Беларускае Радыё Рацыя