Акцыі салідарнасці ў Нью-Ёрку адбываюцца некалькі разоў на тыдзень



Акцыі салідарнасці ў Нью-Ёрку, што ў Злучаных Штатах Амерыкі, адбываюцца па некалькі разоў на тыдзень.

Пра гэта распавяла беларуска Наталля Бортнік. Ладзяцца ланцугі, мітынгі, пікеты, перформансы і збор дыяспары каля такіх будынкаў як ААН, — адзначыла яна:

Мы праводзім акцыі, прыкладна, раз на тыдзень. Але ў розных месцах. Мы праводзіць побач з будынкам ААН, была акцыя на Тайм-скверы. Зараз акцый стала шмат у Нью-Ёрку, адбываецца некалькі на тыдзень.

 Наталля Бортнік звярнула ўвагу, што перамога ўжо блізкая, пытанне толькі часу. А вось тыя злачынствы, што адбываліся пасля выбараў беларусы ніколі не забудуць і не прабачаць.

Беларускае Радыё Рацыя