Акцыі салідарнасці з Беларуссю працягваюцца ў ЗША
Акцыі ў падтрымку палітвязняў і пратэсты супраць рашэння МВФ – так выглядаюць салідарныя дзеянні з Беларуссю ў ЗША. Беларусы сталі менш актыўна выходзіць на мерапрыемствы, але яны сталі мець больш выразную тэматыку, – распавёў беларус Аляксандр Янкоўскі:
– Акцыі праходзяць ужо больш года. Нядаўна мясцовыя хлопцы і з суседняга штата арганізоўвалі два выходныя запар акцыі насупраць будынка МВФ у Вашынгтоне. Фармат у цэлым змяніўся, як і колькасць удзельнікаў. Я б сказаў, што засталіся больш упартыя людзі, якія разумеюць, што ўся гэтая сітуацыя – гэта не спрынт, а марафон.
Як адзначыў Аляксандр Янкоўскі, салідарныя дзеянні адбываюцца пераважна ў буйных беларускіх гарадах. Але магчыма сустрэць таксама групы беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі і ў малых населеных пунктах.
Беларускае Радыё Рацыя