У Англіі не спыняюцца акцыі салідарнасці з Беларуссю
Увядзенне санкцый і падтрымка палітвязняў – такімі сталі прыярытэтныя тэмы для апошніх сустрэч беларускай дыяспары ў Англіі. На летні перыяд тут толькі вырасла палітычная актыўнасць, – распавёў беларус спадар Алекс, які ў мэтах бяспекі не пажадаў называць сваё прозвішча:
– За апошні месяц я прыняў удзел прыблізна ў дзесяці розных акцыях па розных тэмах. Так, мы актывізаваліся і пачалі выходзіць больш актыўна. Я нават не чакаў, што на апошнюю вялікую акцыю каля ста беларусаў.
Суразмоўца дадаў, што зараз па магчымасці сустрэчы адбываюцца раз на тыдзень. На бліжэйшых мерапрыемствах таксама плануецца працягнуць абмеркаванне санкцыйных спісаў і пакетаў.
Беларускае Радыё Рацыя