Акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Нідэрландах
Канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі беларускай амбасады спрабуюць пабудаваць беларусы, якія жывуць у Нідэрландах. Пакуль — безвынікова.
Таксама, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, амаль што раз на тыдзень яны выходзяць на акцыі салідарнасці, — распавёў беларус Ілля Шчарбіцкі:
– Мне падалося, што я таксама магу штосьці зрабіць там, дзе я жыву. І людзям паказаць у Нідэрландах, што нам не ўсё роўна, што адбываецца зараз у Беларусі. Калі я глядзеў па інтэрнэту на тое, што адбываецца ў Беларусі, мне таксама захацелася выйсці на вуліцу і неяк гэта выказаць. І з таго моманту гэта так пайшло.
Ілля Шчарбіцкі звярнуў увагу, што дзякуючы акцыям салідарнасці, у Нідэрландах яшчэ больш узмацнілася беларуская дыяспара. З’явілася ўзаемасувязь, у тым ліку для беларусаў, што зараз знаходзяцца на радзіме, а таксама больш цесныя сацыяльныя кантакты.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belsat.eu