Акцыя салідарнасці ў Празе
Беларусы Чэхіі адгукнуліся на заклік штабу Ціханоўскай. Акцыя салідарнасці адбылася ў Празе.
Каля дзвюх сотняў чалавек 29-га траўня, стварыўшы жывое кола пад бел-чырвона-белымі сцягамі, узгадвалі сваіх сяброў, якія зараз пакутуюць на Беларусі ад дыктатуры і пераследу.
На гэтым мерапрыемстве быў агучаны, а потым падпісаны, зварот да кіраўніцтва Чэхіі з заклікам прызнаць дзейсны нелегітымны лукашэнкаўскі рэжым злачынным і тэрарыстычным.
Паводле прэс-рэлізу
