Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Ерусаліме
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Ерусаліме.
У сталіцы Ізраіля Ерусаліме прайшла акцыя Салідарнасці з Беларуссю. Пра падзею расказаў адзін з яе суарганізатараў – Барыс-Давід Балтэ.
На акцыю сабралася каля 150 чалавек. Людзі прайшліся шэсцем па старому гораду Ерусаліма ад Яфскай брамы, ля Сіёнская брамы (дзе жыла Еўфрасіння Полацкая), да Сцяны Плачу.
Прагучалі лозунгі „Жыве Беларусь”, „Верым. Можам. Пераможам”, „Свабоду палітвязням”, „Света прэзідэнт”. Акцыя скончылася ўсеагульнай малітвай ля Сцяны Плачу.
Францішак Цярэшка