Альба-Юлія – гістарычнае сэрца Румыніі



Альба-Юлія – адзін з сама старажытных гарадоў на тэрыторыі сучаснай Румыніі. Мае ён і іншыя назвы – з нямецкай мовы горад гучыць як Карлсбург, з вугорскай – Дзьюлафехервар. У даўнія часы тут была сталіца ваёўнага племені дакаў. Аўтарытэтныя археолагі, знойдзеныя ў ваколіцах так званыя Тэртэрыйскія напісы, лічаць адной з сама старажытнейшых пісьмовых крыніцаў. Старажытныя рымляне ставілі тут свой лагер, пра што ёсць адпаведная згадка ў Пталамея.

А ў сярэднявеччы, калі ў Трансільваніі дамінавалі ўжо славянскія этнасы, горад называўся Белград ці Балград. Горад уваходзіў у склад Вугорскага каралеўства. У новы час тут валадарылі Габсбургі.

Сёння Альба-Юлія – невялікі горад з насельніцтвам каля 60 тысяч жыхароў. Гэта сапраўдны турыстычны цэнтр краіны. Асяродак уключае ў сябе некалькі старажытных храмаў, навакольную цвердзь у форме зоркі з промнямі, з валамі і абводнымі каналамі, мноства разнастайных скульптураў і нават цэлую вуліцу, праўда сучасную, на ўзор старажытнарымскай. А мясцовы археалагічны музей багаты старадаўнімі знаходкамі. Можна доўга блукаць па тэрыторыі фартэцыі, заходзіць у храмы, дзе ёсць старажытныя пахаванні, назіраць за баямі сучасных гладыятараў і побытам аматараў даўніны.

[Not a valid template]

Уладзімір Хільмановіч, фота аўтара