Албанія адмяніла візы для беларусаў на турыстычны сезон 2018 года
Беларусы змогуць наведаць Албанію без візы ў турыстычным сезоне 2018 года. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай у афіцыйным Twitter-акаўнце Міністэрства замежных спраў Албаніі.
З 1 красавіка па 31 кастрычніка 2018 года Албанія ўводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Расеі, Саудаўскай Аравіі, Беларусі, Грузіі, Катара, Амана, Кітая і Бахрэйна.
Такія рашэнні, у тым ліку ў адносінах да Беларусі, улады Албаніі прымалі і ў папярэднія гады.