Алег Латышонак здзейсніў вандроўку на Полаччыну



Прафесар Беластоцкага ўніверсітэта, даследчык беларускай гісторыі Алег Латышонак здзейсніў чарговую вандроўку на Полаччыну.

Гэтым разам акрамя ўласна Полацка ён наведаў шэраг раёнаў поўначы Беларусі, у тым ліку Расоншчыну, дзе знаходзіцца легендарнае возера Нешчарда. А ў Полацку пазнаёміўся з даследчыкам Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы, архітэктурным археолагам Яўгенам Торшыным.

Расказвае Алег Латышонак:

– Пазнаёміўся я з Яўгенам Торшыным – цудоўным чалавекам вельмі глыбокіх думак. Маю надзею на навуковае супрацоўніцтва з ім. Гадамі збіраўся гэтую Нешчарду пабачыць, нарэшце пабачыў. І Нешчарда мяне не падвяла! І гарадзішча Межава – надзвычайнае. Божа, яно проста аграмаднае. І прырода там навокал неверагодная.

Наведаў Алег Латышонак і Мёрскі раён, дзе адшукаў вёску Латышонкі, з якой паходзяць продкі навукоўца.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя