Александрыйскі маяк



Александрыйскі маяк, збудаваны за часамі пталемееўскага Егіпта, – адно з тых Цудаў Свету, пра якія ніхто не можа сказаць, як яно выглядала напэўна. Захавалася некалькі выяваў таго Александрыйскага маяка на старажытных манетах ды яшчэ супярэчлівыя згадкі сучаснікаў. Дакладна вядома толькі тое, што Александрыйскі маяк быў найвысачэзнай спарудай свайго часу, а таксама тое, што напрыканцы 8 ст. нашай эры ён быў моцна пашкоджаны землятрусам, пасля чаго канчаткова прыйшоў у заняпад.  

З парэшткаў Александрыйскага маяка і менавіта на тым месцы, дзе ён і стаяў, мамлюкі ў 16 стагоддзі збудавалі фартэцыю Кайт-Бей. Лёс тае фартэцыі стаў такім жа драматычным, як і ў маяка. Яе шмат разоў разбуралі захопнікі і інсургенты, потым адбудоўвалі нанова, потым зноў нішчылі, аднаўлялі… Апошні раз Кайт-Бей стала ахвярай гарматнага агню брытанскіх каланізатараў напрыканцы 19 ст., але праз дваццаць гадоў кароль Фарук адбудаваў яе практычна з падмуркаў.

Цяпер у яе мурах Кайт-Бея знаходзіцца Марскі музей. Невялічкая экспазіцыя, натуральна, прысвечаная і Александрыйскаму маяку. Пра факт існавання таго маяка нагадваюць яшчэ і цыклапічныя каменныя блокі пталемееўскіх часоў, раскіданыя вакол фартэцыі.

[Not a valid template]Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя