Алесь Кіркевіч: Беларусам ёсць чаму павучыцца ў яўрэяў!



У нядзелю, 30 кастрычніка, Гістарычны клуб Beer&History правёў экскурсію-шпацыр для беларусаў па яўрэйскіх мясцінах Беластока.

Пра акалічнасці экскурсіі і значэнне яўрэяў для беларусаў паразважаў гісторык Алесь Кіркевіч:

– Без гісторыі яўрэяў, мне здаецца, нельга расказваць поўнавартасна гісторыю Беластока. Мы паспрабуем даць агульнае ўяўленне, што такое яўрэйскі Беласток, мы раскажам і пра бізнэс, і пра гета, і пра трагічныя моманты, пра больш вясёлыя моманты, і пра Заменгофа, і пра яўрэйскую медыцыну. Усяго патрошку. Я думаю, што беларусам варта шмат у чым павучыцца ў яўрэяў, менавіта ў тым плане, што яўрэі гэта той рэдкі народ, які з трагічных, траўматычных момантаў рабіў правільныя высновы, каб больш гуртавацца, больш быць самім сабой, не забывацца пра саміх сябе і галоўнае – падтрымліваць адно аднаго.

Па словах гісторыка, набліжэйшым часам таксама запланаваны экскурсіі для беларусаў па Беластоку як гістырычным горадзе яўрэйскага крымінала і бізнэса.

Беларускае Радыё Рацыя