Антыкаронавірусныя захады ў Грузіі многім не падабаюцца
Каменданцкая гадзіна ў сувязі з другой хваляй каронавіруснай інфекцыі ўведзена ў Грузіі. Выходзіць з дому пасля 21-ай гадзіны забаронена.
Гаворкі на афіцыйным узроўні пра вакцынацыю пакуль не ідзе, таму грамадства ў чаканні, што будзе далей, — распавяла беларуска Марыя Есіна:
— Месяц таму кіраўніцтва Грузіі, у прыватнасці ўрад запэўніваў, што другога лакдаўна не будзе. Але два тыдні таму нас цалкам закрылі. Авія зачыненае, акрамя еўрапейскіх краінаў, пры гэтым гэта вельмі моцна адбіваецца на настроі людзей. То-бок нейкім прыярытэтным краінам дазволены ўезд без каранціну, у той жа час як грамадзяне Грузіі не могуць выехаць і ўехаць без каранціну ў сваёй жа краіне за свой жа кошт. Гэта ўсё не вельмі лагічна.
Марыя Есіна адзначыла, што пакуль невядома — наколькі доўга будуць цягнуцца жорсткія каранцінныя меры. Пакуль ад іх пакутуе не толькі бізнес, але і шараговыя жыхары краіны.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя