Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх для жыцця гарадоў свету
Аналітыкі даследчага партала Numbeo падлічылі кошт жыцця ў найбуйных гарадах свету па выніках першага паўгоддзя 2022 гады. Менск па дарагоўлі апынуўся бліжэй да канца спісу (але і па пакупной здольнасці яго жыхароў таксама). Вынікі даследавання апублікаваны на сайце сэрвісу.
Для разліку кошту жыцця эксперты ацэньвалі арэнду жылля, кошт прадуктаў, камунальных паслуг і транспарту, кошты ў рэстаранах і пакупніцкую здольнасць мясцовых жыхароў (гэта значыць колькі тавараў і паслуг можна набыць за сярэдні заробак у горадзе).
Індэкс кошту жыцця разлічваецца па Нью-Йорку: яго паказчыкі прызнаны стандартам і прымаюцца за 100%.
У падборку увайшлі 510 гарадоў свету. На першым месцы ў рэйтынгу размясцілася сталіца Бярмудзкіх выспаў Гамільтан: жыццё тамака ў паўтара разы даражэй, чым у Нью-Ёрку. З 2-га па 7-е месцы занялі гарады Швейцарыі, а апошнія тры месцы дасталіся амерыканскім Ганалулу, Санта-Барбары і Нью-Ёрку.
Менск з індэксам кошту жыцця 27,62 апынуўся на 476-м месцы. А індэкс пакупніцкай здольнасці яго жыхароў роўны 30, то бок, за сярэдні мінскі заробак можна купіць на 70% менш тавараў і паслуг, чым за заробак у Нью-Ёрку. Па гэтым паказчыку ён аказаўся на 432-й пазіцыі.
Са сталіц суседніх краін даражэй за ўсё жыць у Маскве – яна заняла ў рэйтынгу 287-е месца. Варшава ў спісе на 359-м радку.
Беларускае Радыё Рацыя