Арэлі лёсу – Вільня, Зарэчча (Ужупіс)
Арэлі лёсу знаходзяцца ў Вільня, на Зарэччы (Ужупіс) пад мастом праз раку Віленку (Вільняле).
Над арэлямі надпіс па-літоўску – „Арэлі лёсу”.
Самае цікавае: калі дабрацца да арэляў лёсу і пагушкацца на іх, перамены ў лёсе сапраўды наступаюць. Летам гэта зрабіць нескладана.
Арт-аб’екты на Зарэччы.
Ужупіс (Зарэчча) – арт-раён Вільні за ракой Віленкай (Вільняле). 1 красавіка 1997 года насельнікі арт-раёна абвясцілі тут Незалежную Рэспубліку Ужупіс – са сваім сцягам, гімнам, святамі, Канстытуцыяй, якая перакладзеная на беларускую мову.
Аўтар фотаздымкаў: Лена Танкачова.
Беларускае Радыё Рацыя