Аргенціна: больш за 4 тыс выпадкаў заражэння COVID-19



Каля чатырох тысяч выпадкаў каронавіруса зафіксавана ў Аргенціне, што знаходзіцца ў Паўднёвай Амерыцы. Сістэма аховы здароўя аказалася падрыхтаванай, а вось эканоміка – не вытрымала.

Але зараз на першым месцы жыццё і здароўе насельніцтва, — распавяла беларуска Таццяна Грыбоўская, якая часова знаходзіцца ў краіне:

– Сітуацыя з каронавірусам у нас сур’ёзная. Больш за 4 тысячы заражаных.  Ужо другі месяц мы сядзім на каранціне. Я тут жыву ўжо больш за год. Вывучаю іспанскую мову. Тут абавязковая самаізаляцыя. Працуюць толькі прадуктовыя магазіны, аптэкі і некаторыя будаўнічыя магазіны.

Па завяршэнні каранціна Таццяна Грыбоўская плануе пакінуць межы Аргенціны. Яна мела вылет на сакавік, але яе рэйс, як і тысячы іншых па ўсім свеце, быў адменены.

Беларускае Радыё Рацыя