Аргенціна паступова адкрывае межы для турыстаў
Межы для турыстаў паступова адкрываюцца ў Аргенціне, што ў Паўднёвай Амерыцы.
У той жа час тут дзейнічаюць такія ж абмежавальныя эпідэмічныя меры, як і ў краінах Еўропы. Рэстарацыі працуюць толькі на вынас, зачыненыя трэнажорныя залы, навучанне адбываецца дыстанцыйна, распавяла беларуска Алеся Талейка:
– У параўнанні з вясной у нас вельмі моцныя паслабленні. У сакавіка 2020, калі нас закрылі на каранцін, увогуле нічога не працавала, толькі прадуктовыя крамы, аптэкі. Цяпер ідзе паслабленне. Мы вельмі доўга выходзілі, вельмі доўга не дазвалялі працаваць.
Агульная колькасць выпадкаў COVID-19 у Аргенціне складае каля 1,6 млн, больш за 1,4 млн ужо здаровыя. Памерла крыху больш за 42 тысячы чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя