Археалагічныя раскопкі вакол полацкай Спаскай царквы
У полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры вакол славутай Спаса-Праабражэнскай царквы вядуцца археалагічная раскопкі. Гэтая святыня была пабудаваная ў ХІІ стагоддзі на замаўленне княжны Еўфрасінні Полацкай. Сёння гэты храм – самы ўнікальны гістарычны помнік Беларусі, бо ў царкве захавалася вялікая мастацкая і духоўная каштоўнасць – старажытныя фрэскі.
У пазнейшыя гады царкву неаднойчы рамантавалі, змяняючы яе вонкавы выгляд. Дасёння няма дакладнай яснасці адносна першапачатковага выгляду полацкай царквы Святога Спаса. Найноўшыя археалагічныя даследванні магчыма дапамогуць праясніць гэтае пытанне.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя Фота Таццяны Козік