Аршанскае замчышча



Аршанскі замак не захаваўся, ён існаваў у  XIV-XVII стагоддзях на сутоку Аршыцы і Дняпра. 

Так выглядае суток Аршыцы і Дняпра.  

Паводле пісьмовых крыніцаў XVI-XVII стагоддзяў уваход у замак з захаду ажыцьцяўляўся праз мост, перакінуты праз роў, які жывіўся вадою з Аршыцы. 

У 1560 годзе ў замку была двухярусная драўляная замкавая брама на каменным падмурку, якая мела сістэму запорных канструкцыяў. Каля брамы стаяла вялікая бронзавая гармата. 

У 1708 годзе расейскія войскі спалілі замкавы комплекс, а ў 1772 годзе улады Расейскай імпэрыі разабралі рэшткі замкавых муроў. 

Берагавыя ластаўкі робяць норы ў берагах, дзе вапна змешаная з глінай. 

За плацінай – гарадскі краявід: Езуіцкі калегіўм і млын. 

Беларускае Радыё Рацыя