Аршанскі касцёл Святога Язэпа: гісторыя выратавання



Касцёл Святога Язэпа ў Воршы спалучае ў сабе рысы барока і класіцызма, пабудаваны на мяжы 18-19 стагоддзяў, страціў прыгожыя вежы па загадзе імперскіх ўладаў пасля паўстання 1863 годзе, быў зачынены ў 30-ыя гады 20-га стагоддзя пры СССР. 

 

Касцёл на паштоўцы 1914 года.  

Ворша, касцёл Святога Язэпа пасля імшы, 8 снежня 2017 года.

 Распавядае журналіcтка Алена Сцяпанава, якая ў 80-ыя гады была актыўнай удзельіцай клубу “Повязь”:  „Касцел святога Язэпа пры Саветах ператварылі ў дом культуры будаўнікоў. І напрыканцы 1980-х хацелі знесці, бо будынак вымагаў сур’ёзнага рамонту. Аматарам гісторыі і даўніны з клубу „Повязь” давялося ўмяшацца. І будынак вырашылі пакінуць у якасці культурніцкай установы, адклаўшы рамонт да неакрэсленых часоў. Але тут ініцыятыву краязнаўцаў падхапілі вернікі: запатрабавалі, каб культавы будынак быў вернуты каталіцкай канфесіі. Я памятаю, як людзі прыносілі ў храм хто абраз, які захоўваўся ад чужых вачэй, хто сурвэтачку, хто кветкі! Гэтак аднаўлялася жыццё ў першым паслясавецкім аршанскім касцёле. А ў 1990-я пачалася сапраўдная рэстаўрацыя. Тыя часы павінны добра памятаць Генадзь Шэпелеў і мастак Алесь Кажамяка. Аршанскі касцёл быў і адным з самых першых асяродкаў у горадзе”.

 Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя