Аршанскі „Звяз” пачаў выпуск ролікаў пра свой край



Аршанскае моладзевае грамадскае аб’яднанне „Звяз” плануе працягнуць выпуск ролікаў, прысвечаных спецкурсу, які шмат гадоў вывучаюць у школах Воршы — „Воршазнаўства”.

Неўзабаве павінна пачацца праца над другой серыяй, сказаў старшыня арганізацыі „Звяз” Ігар Казмярчак:

– Мы паспрабавалі перанесці школьны прадмет у сеціва ў выглядзе лёгкага, даступнага, у выглядзе такога паўмульцяшнага роліка з канкрэтным героем вожыкам. Ён распавядае пра Воршу, пра „Воршазнаўства”. Мы плануем і далей здымаць ролікі. Першы ролік – гэта толькі самы пачатак. Кожны ролік будзе адпавядаць школьнай навучальнай праграме. Даволі вялікі калектыў людзей, шмат хто з іх на чыста валанцёрскіх асновах працаваў над гэтым матэрыялам.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Наступны выпуск будзе прысвечаны прыродзе Аршаншчыны. Арганізацыя „Звяз” мае дачыненне да развіцця інтэлектуальных гульняў, асветніцкіх курсаў і шэрагу іншых моладзевых ініцыятыў у Воршы на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша