Арт Сядзіба запрашае на Каляды ў Львоў
Арт Сядзіба запрашае выправіцца ў падарожжа ў казачны Львоў на Каляды 22 – 25 снежня 2018 г. Суправаджаць будзе гісторык, музейшчык і экскурсавод Павел Каралёў. А на месцы сустрэнуць мясцовыя гіды, некаторыя з якіх таксама размаўляюць па-беларуску.
Маршрут будзе пралягаць праз колішнія ўладанні легендарнага князя ВКЛ Вітаўта ў Луцку. А таксама, родныя мясціны і замкі, звязаныя з імем караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага, Падгорыцкі ды Алескі замкі і каралеўскае мястэчка Жоўква.
У самім Львове акрамя агляднай экскурсіі па-беларуску за дадатковую плату можна будзе абраць аўтарскія экскурсіі па падзямеллях, бровары ці легендарных кавярнях Львова, прайсціся па начным містычным Львове ды наведаць знакамітую Крыіўку.
Падчас вандроўкі плануецца толькі адзін начны пераезд назад.
Кошт вандроўкі розніцца ад выбару начавання: – 135$ + 25 бел. руб. (3 ночы ў гатэлях 3* недалёка ад цэнтра cа сняданкамі). – 95$ + 25 бел. руб. (3 ночы ў хостэлі, толькі нашыя вандроўнікі ў нумары).
Дадаткова аплачваюцца ўваходныя квіткі ў замкі, дадатковыя экскурсіі (пры наяўнасці 10 жадаючых), ежа ды страхоўка.
Для запісу на вандроўку зарэгіструйцеся ў гугл-форме: https://docs.google.com/forms/d/1ogUJt19TPe3XscTcMaUWOg0apqJnGYh8SmuQsTidt20/
Папярэдні расклад вандроўкі:
22 снежня, субота
14:00 – выезд з Менска, пераезд мяжы 00:00 (прыкладна) – Луцк (начаванне)
23 снежня, нядзеля
9:00 – 11:30 – высяленне з гатэля, экскурсія па Луцку 13:30 – 15:00 – наведванне замка ў Падгорыцы, абед (за дадатковую плату) 15:15 – 17:00 – наведванне Алескага замка 18:30 – 20:00 – прыезд у Львоў, засяленне ў гатэль/хостэл, вольны вечар 20:30 – Львоў містычны (за дадатковую плату пры наборы групы ахвотнікаў)
24 снежня, панядзелак
9:00 – 12:30 – аглядная экскурсія па-беларуску + царква Святога Юра, Лычкоўскія могілкі (уваход платны) 13:30 – 17:00 – экскурсія ў Жоўкву 18:00 – вольны вечар
25 снежня, аўторак
9:00 – высяленне з гатэля/хостэла, вольны час, па жаданні замова экскурсіяў па выбары : экскурсія ў бровар з дэгустацыяй, тур па кавярнях ці па падзямеллях Львова (пры наборы групаў ахвотных) 15:00 – выезд у Менск